Юзаф Трубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Трубовіч
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне 6 студзеня 1926(1926-01-06)
Смерць 26 чэрвеня 2020(2020-06-26) (94 гады)
Пахаванне

Юзаф Трубовіч (6 студзеня 1926 — 26 чэрвеня 2020) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 студзеня 1926 года на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 года. Пасля пасвячэння 20 гадоў працаваў у Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.

У 1988—1992 гадах быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а наступныя сем гадоў быў пробашчам катэдральнай парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне[2].

З 1999 года з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Памёр 26 чэрвеня 2020 года. Пахаваны 30 чэрвеня ў Гродне на прыкасцёльным цвінтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[3].

Зноскі