Юзаф Янавіч Дзяконскі
Выгляд
Юзаф Янавіч Дзяконскі | |
---|---|
| |
Род | Дзяконскія[d] |
Бацька | Ян Валынец Дзяконскі |
Член у |
Юзаф Янавіч Дзяконскі — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Паводле С. Урускага быў трэцім сына Яна Валынца, але ў афіцыйным генеалагічным апісанні рода Дзяконскіх, складзеным у 1797 годзе, Юзафа сына Яна няма. Імя Юзаф было распаўсюджана ў гэтай галіне роду і сустракаецца часта, што, магчыма, стварае блытаніну.
У 1781—1793 — ваўкавыскі скарбнік і скарбовы камісар літоўскі. У 1819 годзе — прэзідэнт Ваўкавыскага гродскага суда.
Быў членам масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне. У 1819 годзе ён стаў масонам 2-й ступені, а ў 1821 годзе — 3-й ступені.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011.