Кораб (герб)
Выгляд
Кораб (польск.: Korab) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы ў Польшчы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталіся каля 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ажэшкі, Дамброўскія, Дзяконскія, Ласкія, Русоцкія, Эйсманты.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі залаты карабель з ільвінымі галовамі спераду і ззаду і мураванай вежай з зубцамі; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж карабель з вежай. Спачатку меў выяву карабля з мачтай і ветразем.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кораб (герб)
- Кораб (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»