Юкая (Каліфорнія)
Выгляд
Юкая
| ||||||||||||||||||
Юкая (англ.: Ukiah) — горад на паўночным захадзе штата Каліфорнія, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр і самы вялікі горад акругі Мендасіна. Заснаваны ў 1856 годзе, інкарпараваны ў 1876 годзе. Назва горада паходзіць ад індзейскага слова Ёкая — «глыбокая даліна» або «паўднёвая даліна». У Юкая знаходзіцца адна з Міжнародных абсерваторый на адной шыраце, якая была заснавана ў 1899 годзе (не функцыянуе). Асноўныя віды эканамічнай дзейнасці ў горадзе: упакоўка садавіны, вінаробства, жывёлагадоўля і лесанарыхтоўка. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША Юкая мае плошчу 12,2 км². Горад знаходзіцца на рацэ Рашэн-Рывер, за 100 км ад Санта-Роса і за 160 км ад Сан-Францыска.
Зноскі
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юкая (Каліфорнія)