Юліян Міцкевіч
Выгляд
Юліян Міцкевіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1838 |
Смерць |
1864 |
Бітвы |
Юліян Міцкевіч (польск.: Julian Mickiewicz; нар. ак. 1838 года — пам. 17 лістапада (5 лістапада ст. ст.) 1863 года, Коўна) — паўстанцкі камісар ковенскага ваяводства падчас студзеньскага паўстання.
З шляхты вількамірскага павета, сын Бенедыкта Міцкевіча. Скончыў пецярбургскую хірургічную акадэмію, пражываў у фальварку Барцішкі, які належаў яго брату, працаваў урачом. Прызначаны на пасаду паўстанцкага камісара Ковенскага ваяводства, займаўся агітацыю. Арыштаваны, быў пакараны смерцю на шыбеніцы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Rok 1863. Wyroki śmierci. Wydane pod redakcją Wacława Studnickiego nakładem i drukiem Ludwika Chomińskiego w Wilnie. Księgarnia Stow. Nauczycielstwa Polskiego. Tow. Wyd. «Ignis», Warszawa, у Сеціве (.djvu), сс. 78 і 128 (польск.).