Юндзілы (род)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Лебедзь»

Юндзілы — шляхецкі род герба «Лебедзь». Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагоддзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозвішча Юндзілы.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Юндзілавіч (? — пасля 1527), сын Юндзіла Рачкавіча. Кухмістр вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511, маршалак гаспадарскі ў 1516—27.
  • Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1538
  • Мікалай Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Войскі і канюшы гарадзенскі з 1539, намеснік мерацкі каралевы Боны ў 1541.
  • Войцех Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Дзяржаўца лепунскі і валькеніцкі з 1541, ушпальскі і пенянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542.
  • Мікалай (?—?), сын Паўла Юндзілавіча. Суддзя земскі слонімскі ў 1555—1562, каралеўскі дваранін у 1570, паборца слонімскі ў 1567 і 1568.
  • Андрэй (? — да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча. Маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі.
  • Францішак (?—1818), сын Аўгусціна. Падкаморы гарадзенскі з 1784. Валодаў маёнткам Бераставіца ў Гарадзенскім пав. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул.
  • Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта, прыродазнавец, батанік, член ордэна піяраў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]