Юнна Андэрсан
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзілася |
2 студзеня 1993[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Рост | 1,67 м | |||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Юнна Андэрсан (шведск.: Jonna Andersson; нар. 2 студзеня 1993, М’ёльбю, Эстэргётланд) — шведская футбалістка, абаронца клуба «Чэлсі» чэмпіянату Англіі і жаночай зборнай Швецыі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У складзе клуба «Лінчэпінг» Юнна выступала з 2009 па 2017 гады, дэбютаваўшы ва ўзросце 16 гадоў. Яна правяла 2 матчы ў дэбютным сезоне за клуб у чэмпіянаце Швецыі і выйграўшы тытул чэмпіёнкі Швецыі. Пачынаючы з сезона 2013 года, яна стала ключавым гульцом асноўнага складу клуба (раней яна выходзіла часцей на замену).
Кар’ера ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]
У складзе зборнай Швецыі не старэйшыя за 19 гадоў Юнна гуляла на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў Турцыі і стала чэмпіёнкай: у фінале супраць зборнай Іспаніі пасля 90 хвілін конт не быў адкрыты, але ў авертайме гол Малін Дыяз прынёс скандынаўскай зборнай перамогу.
20 студзеня 2016 года Юнна Андэрсан дэбютавала ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Шатландыі на пазіцыі левага абаронцы: Піа Сундхагэ выклікала Юнну замест Аманды Ілестэт, якая атрымала траўму спіны. Матч завяршыўся перамогай шведак 6:0 на стадыёне «Прыярытэт Сернеке». Андэрсан згуляла на кваліфікацыйным турніры за месца на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. На Алімпіядзе яна правяла ўсяго адзін матч супраць зборнай Бразіліі, які завяршыўся паразай шведак з лікам 1:5, аднак зборная Швецыі дайшла да фіналу, дзе саступіла Германіі і стала сярэбраным прызёрам летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года.
На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Юнна ў трэцім матчы зборнай Швецыі супраць ЗША забіла мяч ва ўласныя вароты, у выніку Швецыя саступіла (0:2).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіёнка Швецыі: 2009, 2016, 2017
- Лепшая футбалістка 2009 года ў версіі футбольнага саюза Эстэрготланда
- Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Зноскі
- ↑ Jonna Andersson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Andersson, Jonna Ann-Charlotte // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 7 студзеня 2022.
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Эстэргётландзе
- Ігракі ЖФК Лінчэпінг
- Ігракі ЖФК Чэлсі
- Ігракі ЖФК Хамарбю
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісткі Швецыі
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
- Ігракі жаночай зборнай Швецыі па футболе