Юрый Іванавіч Андрэеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Іванавіч Андрэеў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
21 лістапада 2000 — 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 27 чэрвеня 1954(1954-06-27)[1] (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць салдат, палітык, інжынер
Род войскаў Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь[1] і Савецкая армія[1]
Званне палкоўнік[1]
Бітвы
Узнагароды

Юрый Іванавіч Андрэеў (нар. 27 чэрвеня 1954, Багародзіцк, Тульская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў Багародзіцку Тульскай вобласці РСФСР.

Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (афіцэр ракетных войскаў і артылерыі, інжынер па эксплуатацыі артылерыйскага ўзбраення), Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна (афіцэр па кіраванню баявымі дзеяннямі).

Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, батарэі, дывізіёна, артылерыйскага палка паветрана-дэсантнай дывізіі ў Афганістане, начальніка аддзялення артылерыі паветрана-дэсантнай дывізіі, начальніка аддзялення падрыхтоўкі войскаў аддзела падрыхтоўкі войскаў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў, начальніка аддзела падрыхтоўкі і выхавання асабовага складу пагранічнага атрада пагранічных войскаў, начальніка пагранічнага атрада пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі