Юрый Канстанцінавіч Малевіч
Юрый Канстанцінавіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1953 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, акушэр, гінеколаг, акушэр-гінеколаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | ускладненні падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1996) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Юрый Канстанцінавіч Малевіч (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996 г.), прафесар[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Цалінаградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1976 годзе. Клінічная ардынатура 1976—1978 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі МЗ СССР, там жа з 1978 па 1980 вучоба ў аспірантуры[3].
У 1979 датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функцыя знешняга дыхання падчас цяжарнасці»[3].
У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Генітальная герпетычная інфекцыя ў акушэрстве і гінекалогіі»[3].
Загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1997—2003 гг.; галоўны рэдактар рэцэнзаванага часопіса «Медыцынская панарама»[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя навуковыя напрамкі ў працы — паталогія цяжарнасці і родаў, аператыўнае акушэрства, гінекалагічная эндакрыналогія[3]. Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000.