Слонімскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Слонімскі раён
Герб
Coat of Arms of Słonim, Belarus.png
Сцяг
Flag of Słonim (small).png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Уключае 12 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Слонім
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 62,95 %, руская 33,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 33,54 %, руская 58,04 %[1]
Насельніцтва (2009)
67 288 чал.[1] (3-е месца)
Шчыльнасць 45,75 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 85,94 %,
рускія — 8,32 %,
палякі — 2,69 %,
украінцы — 1,74 %,
іншыя — 1,31 %[1]
Плошча 1 470,63[2] км² (9-е месца)
Слонімскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Слонімскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці, знаходзіцца на поўдні вобласці.

15 студзеня 1940 года ўтвораны Слонімскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 8 лютага 1954 года ён увайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Яго плошча — 1,5 тыс. кв.км. Насельніцтва на студзень 2006 года — 72 тыс. чалавек (горад — 51,4 тыс., 20,6 тыс. — раён). Цэнтр раёна — г. Слонім. У складзе раёна — 148 населеных пунктаў, 12 сельсаветаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне.

Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка.

34,8 % тэрыторыі раёна займаюць лясы. Найбольшыя масівы — хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя. На тэрыторыі раёна знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння. Таксама ёсць 2 ландшафтныя геамарфалагічныя заказнікі прыроды мясцовага значэння: Загор'еўскі і Боркаўскі канцовамарэнныя масівы. Акрамя таго, ёсць 13 помнікаў прыроды.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 51,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, ільнаводства, птушкагадоўля, вырошчванне збожжавых і кармавых культур, бульбы. У раёне 4 раённыя унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерская гаспадарка, птушкафабрыка.

Сучасны Слонім — горад з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя буйныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Слонімскі мясакамбінат»,
  • ААТ "Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін»,
  • ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»,
  • ААТ «Слонімскі льнозавод»,
  • УДП «Слонімскі вінаробны завод»,
  • філіял «Слонімскі хлебазавод»,
  • ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і інш.

Вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 29 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца: Расія, Украіна, Кыргызстан, ЗША, Польшча, Германія, Чэхія і інш.

Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляецца 329 аб'ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання розных форм уласнасці. Дзейнічаюць два рынкі і міні-рынак. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю занята больш як 500 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Слонімскім раёне будаўніцтва ажыццяўляюць 5 будаўнічых арганізацый:

  • ДП «Слонімская МПМК-163»,
  • ДП «Слонімская МПМК-164»,
  • ААТ «Будаўнічае ўпраўленне 187»,
  • ТАА «Дойлід»,
  • СРП «Слонімская СПМК-64».

Да паслуг сланімчан: 2 стадыёны, 2 басейны, 30 спартыўных залаў, 6 спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ (2 маюць статус школ Алімпійскага рэзерву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).

У сістэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных устаноў (12 — агульнага развіцця, 12 — з тэматычнай накіраванасцю, 1 спецыяльная ўстанова для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, цэнтр развіцця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных устаноў, 3 спецыяльныя ўстановы, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты.

На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае 78 устаноў культуры.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У раёне знаходзіцца помнік архітэктуры і адначасова дзеючы Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у комплекс якога ўваходзяць: Свята-Успенскі сабор (1650), званіца манастыра (1828), Крыжаўзвіжанская царква (1769), Яўленская царква (1796), будынкі семінарыі (17-18 стст.), а таксама жылыя і гаспадарчыя карпусы. На тэрыторыі манастыра дзейнічае Мінская духоўная семінарыя. У раёне ёсць і іншыя помнікі архітэктуры: Міхайлаўская царква (19 ст.) у в. Вострава, Мікалаеўская царква (2-я палавіна 19 ст.) у в. Дзераўная, царква Раства Багародзіцы (19 ст.) у в. Міжэвічы, касцёл (2-я палавіна 19 ст. — пачатак 20 ст.) у в. Сялявічы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

На Слонімскай зямлі выраслі:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі