Перайсці да зместу

Юрый Міхайлавіч Наўрозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Наўрозаў
Пол мужчынскі
Поўнае імя Юрый Міхайлавіч Наўрозаў
Спецыялізацыя скачкі ў ваду[2]
Клуб СК ФПБ
Нарадзіўся 2 красавіка 1998(1998-04-02) (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см[1]
Вага 80 кг[1]

Юрый Міхайлавіч Наўрозаў (нар. 2 красавіка 1998) — беларускі скакун у ваду. Майстар спорту Беларусі.

На Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2014 года заняў 8 месца ў скачках з трохметровага трампліна[3].

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2016 года ў Рыецы (Харватыя) заняў 4 месца ў скачках з 1-метровага трампліна[4].

Чэмпіён Беларусі 2015 года ў скачках з 3-метровага трампліна[5].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў скачках з 3-метровага трампліна, бронзавы прызёр у скачках з 1-метровага трампліна[6].

Зноскі