Юсуф Дзікеч
Юсуф Дзікеч | |
---|---|
турэцк.: Yusuf Dikeç | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | 無課金おじさん[1] |
Спецыялізацыя | Стральба кулявая і стралковы спорт |
Нарадзіўся |
1 студзеня 1973 (51 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см[2] |
Вага | 80 кг[2] |
Юсуф Дзікеч (турэцк.: Yusuf Dikeç; нар. 1 студзеня 1973, Гёксун) — турэцкі стралок, чэмпіён свету і Еўропы, удзельнік пяці Алімпійскіх гульняў (2008, 2012, 2016, 2020, 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы школу ў Гёксуне, у 1994 годзе паступіў у жандармскае вучылішча ў Анкары, пасля заканчэння якога служыў у часцях Турэцкай жандармерыі ў Мардзіне. Выказваліся здагадкі, што, праходзячы службу ў гэты час у гэтым месцы, Дзікеч не мог не браць удзелу ў падаўленні нацыянальнага руху ў Турэцкім Курдыстане, звязаным са шматлікімі парушэннямі правоў чалавека; сам спартсмен ніяк не каментаваў гэтыя абвінавачванні[3]. У 1999—2000 гадах працягнуў прафесійную адукацыю і атрымаў званне сяржанта, затым на працягу года служыў у Стамбуле[4].
Пачаў спартыўную кар’еру ў 2001 годзе. У 2006 годзе на міжнародных гульнях вайскоўцаў у Нарвегіі ён выйграў золата ў стральбе з адвольнага пісталета.
У 2008 годзе ўпершыню выступіў на Алімпіядзе. Дзікеч выступаў у стральбе на 10 метраў з пнеўматычнага пісталета (44-е месца) і ў стральбе з пісталета на дыстанцыі 50 метраў (22-е месца).
Праз чатыры гады, у Лондане выступаў у тых жа дысцыплінах і заняў у іх 27-е і 13-е месца адпаведна.
У 2013 годзе, на чэмпіянаце Еўропы ў Осіеке Дзікеч заваяваў два асабістых і адно каманднае золата, а таксама два сярэбраныя медалі ў камандных турнірах. У тым жа годзе на хатніх Міжземнаморскіх гульнях заваяваў сярэбраны і бронзавы медалі.
11 верасня 2014 года упершыню ў кар’еры заваяваў медаль чэмпіянату свету, стаўшы сярэбраным прызёрам у стральбе з пнеўматычнага пісталета і прайграўшы толькі карэйскаму стрэлку Чын Джон Аб.
На Алімпійскіх гульнях 2024 разам са сваёй напарніцай Севал Ілайдай Тархан заваяваў сярэбраны медаль у змешаных камандных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнага пісталета з 10 м, саступіўшы ў фінале камандзе Сербіі. Дзікеч атрымаў увагу ад гледачоў, страляючы без карэкціруючых лінзаў або ачкоў, з двума адкрытымі вачыма, трымаючы свабодную руку ў кішэні.
Пасля гэтага поспеху стралковы комплекс у турэцкім горадзе Мардзін быў перайменаваны ў гонар Дзікеча і яго напарніцы[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ “軽装で銀” トルコの射撃選手 SNSなどで話題に パリ五輪 // NHKニュース — 2024.
- ↑ а б Olympedia — 2006.
- ↑ «Я начал заниматься спортом очень поздно». Кто такой Юсуф Дикеч, ставший мемом Олимпиады // Русская служба Би-Би-Си, 6.08.2024.
- ↑ Astsubay Yusuf Dikeç’in başarisi // Türkiye Emekli Astsubaylar Derneği, 1.07.2013.
- ↑ Mersin’deki atıcılık kompleksine Yusuf Dikeç ile Şevval İlayda Tarhan’ın adı verildi // TRT Haber, 4.08.2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юсуф Дзікеч — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Профіль на сайте ISSF