Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт
англ.: Utah Tech University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Utah Tech University
Заснаваны 1911
Студэнты 6 500
Размяшчэнне Сент-Джордж, Юта, ЗША
Сайт utahtech.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Utah Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джордж у штаце Юта, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа пачалася як Акадэмія Святога Георгія, заснаваная ў 1911 годзе мармонамі. Пазней яна стала дзяржаўнай вучэльняй сістэмы вышэйшай адукацыі штата Юта. Да 2000 года гэта быў двухгадовы малодшы каледж пад назвай Каледж Дзіксі. У 2021 годзе пасля спрэчак з нагоды выкарыстання тэрміна «Дзіксі» ў назве школы заканадаўчы орган штата ўхваліў законапраект, які дазволіў вучэльне стаць тэхналагічным універсітэтам.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж навук пра здароўе
  • Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій
  • Універсітэцкі каледж

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]