Перайсці да зместу

Юхан Пеэгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхан Пеэгель
эст.: Juhan Peegel
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 мая 1919(1919-05-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2007(2007-11-06)[2] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, мовазнавец
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан Пеэгель (эст.: Juhan Peegel,19 мая 1919, Рэйна, Саарэмаа — 6 лістапада 2007, Тарту) — эстонскі журналіст, вучоны-лінгвіст, пісьменнік. Член-карэспандэнт АН Эстонскай ССР (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай арміі з 9 верасня 1940 г. (як вайсковец эстонскай арміі), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951 годзе скончыў Тартускі ўніверсітэт па спецыяльнасці эстонская мова і літаратура. З 1947 па 1952 год супрацоўнічаў у газеце «Эдасі».

У 1951 годзе пачаў выкладаць у Тартускім універсітэце. З 1957 года — дацэнт, з 1964 па 1967 год быў дэканам гісторыка-моўнага факультэта, з 1976 года — прафесар. Пад кіраўніцтвам Юхана Пеэгеля ў Тартускім універсітэце рыхтавалі журналістаў, ён заснаваў факультэт журналістыкі ва ўніверсітэце ў 1976 годзе, а ў 1979 годзе стаў загадчыкам кафедры журналістыкі. У 1993 годзе стаў ганаровым прафесарам.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1954 годзе, доктарскую дысертацыю — у 1973 годзе, стаўшы першым доктарам навук па журналістыцы ў Эстоніі. Член КПСС з 1966 па 1989 год.

У 1977 годзе абраны член-карэспандэнтам АН Эстонскай ССР. З 1 верасня 1989 года, у сувязі са змяненнем статусу членства ў акадэміі — «Член акадэміі» (акадэмік).

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. Juhan Peegel // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France Record #12038323g // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.