Перайсці да зместу

Юі Ахасі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юі Ахасі
яп.: 大橋 悠依
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя плаванне[d][4]
Клуб Tokyo Frog Kings[d]
Нарадзілася 18 кастрычніка 1995(1995-10-18)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 175 см[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юі Ахасі (нар. 18 кастрычніка 1995, Хіконэ, Сіга) — японская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2020), чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка Універсіяды, прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў.

На чэмпіянаце Азіі 2016 года ў Токіа была ўладальніцай дзвюх узнагарод, перамогу святкавала на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем.

На ўніверсіядзе 2017 года была чэмпіёнкай у двух заплывах на дыстанцыі 200 і 400 метраў комплексным плаваннем.

У Джакарце на Азіяцкіх гульнях 2018 года ў індывідуальным заплыве на 400 метраў комплексным плаваннем заваявала тытул чэмпіёнкі.

На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем, саступіўшы пераможцы 1,94 секунды.

На перанесенай з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летняй Алімпіядзе, якая праходзіць на радзіме выйграла два залатыя медалі ў заплывах комплексным стылем. У абедзвюх заплывах яна была хутчэй за чатырох прадстаўніц ЗША. У заплыве на 400 метраў яна апярэдзіла Эму Веянт і Хейлі Флікінгер. У заплыве на 200 метраў апярэдзіла Аляксандру Уолш і Кейт Дуглас, стаўшы такім чынам двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

Зноскі

  1. а б Olympedia — 2006. Праверана 29 ліпеня 2021.
  2. а б https://www.itoman.com/special_class/players/ohashi.php Праверана 2 студзеня 2022.
  3. а б в https://shigaspo.jp/ambassador/name/ohashi_yui Праверана 2 студзеня 2022.
  4. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.