Юрый Мікалаевіч Скарэнка
Юрый Мікалаевіч Скарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Юрый Мікалаевіч Скарэнка (нар. 18 чэрвеня 1956, г. Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 1985 годзе курсы павышэння кваліфікацыі Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 1978—1985 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 1986—1989 гадах старэйшым эксперт-архітэктарам у Дэмакратычнай Рэспубліцы Емен. З 1989 па 1992 — кіраўнік групы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1992 па 2009 працаваў ва ўласнай майстэрні, распрацоўваючы праекты інтэр’ераў, індывідуальныя жылыя дамы. З 2009 года галоўны архітэктар ЧТУП «Квадра».
Член Саюза архітэктараў Беларусі, член праўлення.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар генеральных планаў гарадоў Вілейка (аўтарскі калектыў), Добруш, Мядзел (Беларусь); планаў развіцця Глінкаўскага і Дзямідаўскага раёнаў (Расія); генпланаў г. Эль-Гайда (Емен), ПДП жылых раёнаў гарадоў: Адэн, Шэйх-Асман, Эль-Мукала (Емен); горадабудаўнічага БНіПа Емена (раздзелы транспарту і ПДП); шматлікіх праектаў індывідуальных жылых дамоў і іх інтэр’ераў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны граматамі за прафесійнае майстэрства, Ганаровай граматай Рэспублікі Емен.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скоренко Юрий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Чарняхоўску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі