Перайсці да зместу

Яан Тальтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яан Тальтс
эст.: Jaan Talts
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 19 мая 1944(1944-05-19)[1] (80 гадоў)
Грамадзянства
Рост 174 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яан Тальтс (англ.: Jaan Talts; нар. 19 мая 1944 года, пас. Масіяру, Пярнускі раён, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён і сярэбраны прызёр СССР (1969). Віцэ-прэзідэнт EWF.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яан Тальтс нарадзіўся 19 мая 1944 года ў пасёлку Масіяру Пярнускага раёна, Эстонскай ССР. Скончыў Ціхеметсаскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1963 годзе. Выступаў за Добраахвотнае спартовае таварыства «Йыуд» (Талін). Член КПСС з 1974 года.

Выступаў у паўцяжкай (да 90 кг) і цяжкай (да 110 кг) вазе. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мюнхене (1972).
  • Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Мехіка (1968)
  • Двухразовы чэмпіён свету (1970, 1972).
  • Двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1968, 1969).
  • Чатырохразовы чэмпіён Еўропы (1968—1970, 1972).
  • Трохразовы чэмпіён СССР (1967, 1968, 1972).
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1966).
  • Устанавіў 43 рэкорды свету (1967—1973).

Зноскі

  1. Jaan Talts // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.