Перайсці да зместу

Ягдташ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягдташ

Ягдташ (ням.: Jagdtasche - «паляўнічая сумка»: ням.: Jagd = паляванне; ням.: Tasche = сумка[1]) — сумка са скуры, скуразамяняльнікаў ці брызента для нашэння здабытай дзічыны і неабходных на паляванні прыпасаў і прыстасаванняў.

Ягдташ, як правіла, складаецца з скураной або парусінавай сумкі з адным ці некалькімі аддзяленнямі і сеткі. Да вонкавага боку сумкі мацуюцца папружкі (часам якія сканчаюцца колцамі), каб прымацоўваць дзічыну. Для кароткачасовых паляванняў найболей зручныя так званыя амерыканскія ягдташы, якія складаюцца з адной даўгаватай круглай сеткі. Ягдташы носяцца на рамяні праз плячо.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.733