Ягор Мікалаевіч Патапаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ягор Патапаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Мікалаевіч Патапаў
Нарадзіўся 21 верасня 1993(1993-09-21)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 194 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 5
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Расіі Зеніт-84 (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера*
2012 — 2013 Сцяг Расіі Русь (Санкт-Пецярбург)
2014 Сцяг Эстоніі Лакаматыў (Йыхві) 23 (1)
2015 Сцяг Літвы Гранітас (Клайпеда) 32 (1)
2016 Сцяг Расіі Зорка (Санкт-Пецярбург)
2017 Сцяг Кыргызстана Дардой (Бішкек)
2018 Сцяг Беларусі Смалявічы 21 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2019.


Ягор Патапаў (нар. 21 верасня 1993, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Славія» з Мазыра.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пецярбугскага футбола, пасля выступлення ў клубе «Русь» перабраўся ў эстонскі «Лакаматыў» з Йыхві. Па выніках сезону 2014 «Лакаматыў» выбыў у другі дывізіён, і Патапаў перайшоў у літоўскі клуб «Гранітас». У канцы сезону 2015 «Гранітас» быў дыскваліфікаваны літоўскай федэрацыяй футбола і неўзабаве спыніў існаванне, і абаронца вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе стаў выступаць у аматарскім клубе «Зорка».

У канцы 2016 года стаў іграком кыргызскага «Дардоя», у складзе якога выйграў Кубак Кыргызстана і бронзавыя медалі чэмпіянату, прымаў удзел у матчах Кубка АФК. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Стаў іграком стартавага складу беларускага клуба, у ліпені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Egor Potapov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Потапов, Калинейко и Бурец перешли в «Смолевичи» (руск.) . by.tribuna.com (20 лютага 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. "Славия" объявила о подписании четверых новичков

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]