Перайсці да зместу

Язва Бурулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Язва Бэрнсдэйла)
Язва Бурулі
Язва Бурулі на шчыкалатцы асобы з Ганы.
Язва Бурулі на шчыкалатцы асобы з Ганы.
МКХ-10 A31.131.1 (ILDS A31.120)
МКБ-10-КМ A31.1
МКХ-9 031.1031.1
DiseasesDB 8568
MeSH D009165
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язва Бурулі (таксама вядомая як язва Бэрнсдэйла, язва Серлса, ці язва Дэйнтры[1][2][3]) з’яўляецца інфекцыйнай хваробай, якая выклікаецца Mycobacterium ulcerans.[4] Ранняя стадыя інфікавання характарызуецца бязбольным вузялком ці мясцовым апуханнем.[4] Гэты вузялок можа ператварыцца ў язву.[4] Язва можа быць большай унутры, чымсьці на паверхні скуры,[5] і можа акаляцца напуханнем.[5] Па меры прагрэсавання хваробы можа інфікавацца косць.[4] Найчасцей язва Бурулі закранае рукі ці ногі;[4] ліхаманка назіраецца рэдка.[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

M. ulcerans сінтэзуе таксін, вядомы як мікалактон, што зніжае функцыю імуннай сістэмы і выклікае смерць тканак.[4] Бактэрыі з гэтага ж сямейства таксама выклікаюць туберкулёз і праказу (M. tuberculosis і M. leprae, адпаведна).[4] Шлях распаўсюджвання хваробы невядомы.[4] У распаўсюджванні могуць іграць ролю крыніцы вады.[5] Паводле звестак за 2013 г., эфектыўная вакцына адсутнічае.[4][6]

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пры ўмове лячэння на ранніх стадыях, эфектыўнасць прыёму антыбіётыкаў на працягу васьмі тыдняў складае 80 %.[4] Лячэнне часта ўключае прэпараты рыфампіцын і стрэптаміцын.[4] Кларытраміцын ці максіфлаксіцын часам ужываюцца замест стрэптаміцыну.[4] Іншыя метады лячэння могуць уключаць выдаленне язвы.[4][7] Пасля загойвання інфекцыі звычайна застаецца шнар.[6]

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Выпадкі язвы Бурулі найчасцей сустракаюцца ў вясковай субсахарскай Афрыцы, асабліва ў Кот-д’Івуары, але таксама могуць сустракацца ў Азіі, у заходняй частцы рэгіёну Ціхага акіяна і ў Амерыцы.[4] Зафіксаваныя выпадкі захворвання больш чымсьці ў 32 краінах.[5] Штогод налічваецца ад пяці да шасці тысяч выпадкаў.[4] Хвароба таксама назіраецца ў некаторых відаў жывёл.[4] Альберт Раскін Кук упершыню апісаў язвы Бурулі ў 1897 г.[5]

Зноскі

  1. James, William D.; Berger, Timothy G.; et al. (2006). Andrews' Diseases of the Skin: clinical Dermatology. Saunders Elsevier. pp. 340. ISBN 0-7216-2921-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  2. Rapini, Ronald P.; Bolognia, Jean L.; Jorizzo, Joseph L. (2007). Dermatology: 2-Volume Set. St. Louis: Mosby. Chapter 74. ISBN 1-4160-2999-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  3. Lavender CJ, Senanayake SN, Fyfe JA, et al. (January 2007). "First case of Mycobacterium ulcerans disease (Bairnsdale or Buruli ulcer) acquired in New South Wales". Med. J. Aust. 186 (2): 62–3. PMID 17223764.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Buruli ulcer (Mycobacterium ulcerans infection) Fact sheet N°199. World Health Organization (1 чэрвеня 2013). Праверана 23 February 2014.
  5. а б в г д Nakanaga, K; Yotsu, RR; Hoshino, Y; Suzuki, K; Makino, M; Ishii, N (2013). "Buruli ulcer and mycolactone-producing mycobacteria". Japanese journal of infectious diseases. 66 (2): 83–8. PMID 23514902.
  6. а б Einarsdottir T, Huygen K (November 2011). "Buruli ulcer". Hum Vaccin. 7 (11): 1198–203. doi:10.4161/hv.7.11.17751. PMID 22048117.
  7. Sizaire V, Nackers F, Comte E, Portaels F (2006). "Mycobacterium ulcerans infection: control, diagnosis, and treatment". Lancet Infect Dis. 6 (5): 288–296. doi:10.1016/S1473-3099(06)70464-9. PMID 16631549.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)