Якаў Барысавіч Зэльдовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Барысавіч Зэльдовіч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1869(1869-07-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1949(1949-05-15) (79 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Якаў Барысавіч Зэльдовіч (руск.: Зельдович Яков Борисович; 20 ліпеня 1869, Навагрудак — 15 мая 1949, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне хірургіі, марфалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1896), прафесар (1922). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Пачынальнік выкарыстання рэнтгенаўскага выпраменьвання ў анатамічных даследаваннях.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1893 годзе медыцынскі факультэт ІМУ. У 1901—1904 гадах — супрацоўнік пры кафедры нармальнай анатоміі Санкт-Пецярбургскага жаночага медыцынскага інстытута; у 1904—1906 гадах старшы ардынатар ваенна-палявога запаснога шпіталя ў Маньчжурыі; у 1906—1922 гадах — старшы празектар кафедры нармальнай анатоміі Санкт-Пецярбургскага жаночага медыцынскага інстытута. Адначасова ў 1914—1918 гадах загадваў адным з часовых лазарэтаў у Санкт-Пецярбургу; у 1922 годзе — прыват-дацэнт кафедры аператыўнай хірургіі Дзяржаўнага інстытута медыцынскіх ведаў (ДІМВ). У 1922—1949 гадах загадваў кафедрай нармальнай анатоміі ДІМВ (2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, Ленінградскага санітарна-гігіенічнага медыцынскага інстытута).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Патолого-анатомические изменения в почках у детей при врожденном сифилисе»: Дис. — СПб., 1896;
  • «Множественность почечной артерии и хирургическое значение этого явления». — СПб., 1906

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]