Якаў Кранц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Кранц
Род дзейнасці прапаведнік, рабін
Дата нараджэння 1741[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1804(1804-12-18)
Месца смерці

Якаў Кранц (1741, Здзецел, Вялікае Княства Літоўскае — 18 снежня 1804, Замасць, Аўстрыйская імперыя) — яўрэйскі прапаведнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах Ровенскай вобласці, дзе здабыў славу красамоўца. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’ездзіў яўрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасця. У 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклор, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму.

Кнігі яго арацый, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасмяротна на Украіне, у Польшчы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173225225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кранц Якаў // Пяткевіч. А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.- Гродна, 2000. — С.161.