Якаў Юр’евіч Ленсу
Appearance
(Пасля перасылкі з Якаў Юр'евіч Ленсу)
Якаў Юр’евіч Ленсу | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, мастацтвазнавец, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2020) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у |
Якаў Юр’евіч Ленсу (нар. 3 студзеня 1950) — беларускі дызайнер, мастацтвазнавец і педагог. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайна ў БДАМ. Член Беларускага саюза дызайнераў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1950 годзе ў горадзе Шадрынск, Курганская вобласць, Расія. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 2020 года з’яўляецца доктарам мастацтвазнаўства.
З 1987 года член Беларускага саюза дызайнераў.
З 2010 года працуе загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Аўтар дызайну фотаапаратаў «Мінск-3» і «Элікон-535». Мае 18 пасведчанняў на прамысловыя ўзоры. Аўтар больш за 500 навуковых публікацый.
Жыве і працуе ў Мінску.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Н.В. Федасеенка. Белорусский союз дизайнеров. — Мінск: Белорусский союз дизайнеров, 1998. — 316 с. — ISBN 985-6534-01-1.