Якуб Обраўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Обраўскі
чэшск.: Jakub Obrovský
Бюст Якуба Обраўскі ў Брно
Бюст Якуба Обраўскі ў Брно
Дата нараджэння 24 снежня 1882(1882-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1949(1949-03-31) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Аўстра-Венгрыя Чэхаславакія
Жонка Božena Obrovská[d]
Дзеці Jana Obrovská[d] і Bohdan Obrovsky[d]
Род дзейнасці скульптар, педагог, мастак, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Месца працы
Жанр жывапіс, скульптура, графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм, сімвалізм
Уплыў Celda Klouček[d], Emanuel Krescenc Liška[d], Vítězslav Karel Mašek[d], Stanislav Sucharda[d] і Maximilian Pirner[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Обраўскі (чэшск.: Jakub Obrovský; 24 снежня 1882, БрноАўстра-Венгрыя — 31 сакавіка 1949, ПрагаЧэхаславакія) — чэхаславацкі мастак, скульптар і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на доме ў Брно, дзе нарадзіўся Якуб Обраўскі

Скончыў у 1901 годзе Вышэйшую школу прыкладнога мастацтва ў Празе. Вучань Станіслава Сухарды. У 19041905 гадах вучыўся ў Пражскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 19051906 гг. — на службе ў арміі Аўстра-Венгрыі.

У 1907  годзе атрымаў стыпендыю на наведванне Італіі. Жыў у Рыме. У 1908  годзе вярнуўся ў Прагу. Адкрыў мастацкую майстэрню.

Выкладаў у Акадэміі жывапісу. У 1919 годзе стаў прафесарам, а ў другой палове 1930-х гадоў — рэктарам пражскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як жывапісец працаваў у акадэмічна-сімвалічным стылі, засяродзіўшы асноўную ўвагу на дэкаратыўных размалёўках сваіх карцін, матывах з жаночымі фігурамі. Скульптурай стаў займацца пазней, стварыў шэраг помнікаў і статуй.

Адзін з першых мастакоў — стваральнікаў паштовых марак Чэхаславакіі.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Паштовая марка ЧСР «Леў, вызваляецца ад сваіх ланцугоў» (28 кастрычніка 1919)
  • Паштовая марка ЧСР «Алегорыя эканомікі» (1920)
  • Скульптура «Адам і Ева» (1929)
  • Помнік на мемарыяле сялянскім паўстанцам 1775 года ў г. Хлумец-над-Цыдлінаў (1940).

Зноскі

  1. birth registry
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]