24 снежня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


снежань
п а с ч п с н
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            
2018

24 снежня — трыста пяцьдзясят восьмы (трыста пяцьдзясят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
  • 1853: Непадалёк ад берага штата Каліфорнія пацярпеў крушэнне амерыканскі параход «Сан-Францыска»; у катастрофе загінулі 240 чалавек.
  • 1906 У амерыканскім мястэчку Брант Рок (штат Масачусетс) канадзец Рэджынальд Фессенден першым у свеце перадаў па радыё музычную праграму.
  • 1924: Албанія стала рэспублікай.
  • 1942: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна.
  • 1951: Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі
  • 1953: У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік
  • 1970: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазёрску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшиц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.
  • 1976: Адкрыты Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
  • 1979: Савецкія войскі ўведзены ў Афганістан
  • 1982: Адкрыты Магілёўскі мастацкі музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі[1]
  • 1991: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза. Ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Міхайлавіч Саладкоў.

Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]

Ава Гарднер

Памерлі[правіць | правіць зыходнік]

Васка да Гама

Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі