Ялатамскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ялатамскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Тамбоўскае намесніцтва (17791796)
Тамбоўская губерня (17961923)
Разанская губерня (19231924)
Адміністрацыйны цэнтр Ялацьма
Дата ўтварэння 1779
Дата скасавання 20 лютага 1924
Насельніцтва (1897) 141 027[1]
Плошча 3570,8 вёрст2
Ялатамскі павет на карце

Ялатамскі павет (руск.: Елатомский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Тамбоўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 17791924 гадах. Цэнтр — Ялацьма. Знаходзіўся на поўначы губерні і меў плошчу 3570,8 вёрст².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павет быў утвораны ў 1779 годзе ў складзе Тамбоўскага намесніцтва. З 1796 года — у складзе Тамбоўскай губерні. Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 4 студзеня 1923 года «Аб зменах у складзе Тамбоўскай губерні» Ялатамскі павет быў перададзены ў склад Разанскай губерні.

20 лютага 1924 года дэкрэтам УЦВК павет быў скасаваны. Тэрыторыя павета адышла да Касімаўскага павета.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1893 годзе павет падзяляўся на 26 валасцей.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 141 027 чалавек[1].

Зноскі