«Янанебібув» — другі студыйны альбом украінскага гурта «Океан Ельзи», выдадзены 2000 года лэйблам «Nova Records» і перавыдадзены 2003 лэйблам «Lavina Music». Прэзентацыя адбылася 14 студзеня 2000 ў галерэі «Лаўра». Песні «Кавачай» і «Коли тебе нема» прагучалі ў фільме Аляксея Балабанава «Брат 2», што адразу зрабіла групу вельмі папулярнай у Расіі.