Ян Вэнжык
Ян Вэнжык | |||
Jan Wężyk | |||
| |||
![]() Герб «Вонжык» | |||
|
|||
---|---|---|---|
1632 — 1633 | |||
Папярэднік: | Станіслаў Карнкоўскі | ||
Пераемнік: | Мацей Любенскі | ||
|
|||
1627 — 1638 | |||
Папярэднік: | Генрык Фірлей | ||
Пераемнік: | Ян Ліпскі | ||
|
|||
1624 — 1627 | |||
Папярэднік: | Анджэй Апалінскі | ||
Пераемнік: | Мацей Любенскі | ||
|
|||
1619 — 1624 | |||
Папярэднік: | Станіслаў Сіцінскі | ||
Пераемнік: | Ахацы Грахоўскі | ||
Адукацыя: | |||
Прафесія: | ксёндз | ||
Нараджэнне: |
1575 |
||
Смерць: |
27 мая 1638 |
||
Пахаванне: | |||
Дынастыя: | Q63531292? |
Ян Вэ́нжык (Вонжык) (польск.: Jan Wężyk; 1575, Воля Вэнжыкова — 27 мая 1638, Ловіч) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, біскуп пшамысльскі (1619—1624), архібіскуп пазнаньскі (1624—1627), архібіскуп гнезненскі і прымас Польшчы (1627—1638), інтэррэкс, часовы глава Рэчы Паспалітай у перыяд міжкаралеўя (1632—1633), каралеўскі сакратар, духоўны пісьменнік. Доктар абодвух правоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду герба «Вонжык». Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Калішы, затым у Кракаве, потым — у 7 гадоў у Рыме. Атрымаў навуковую ступень доктара абодвух правоў.
Па вяртанні ў Польшчу хутка падняўся па кар'ернай лесвіцы духоўнай іерархіі. Быў архідыяканам Любліна, канонікам у Кракаве, прарэктарам сандамірскім.
З 1614 — архідыякан у Варшаве. Служыў сакратаром караля Жыгімонта III Вазы, спецыялізаваўся на італьянскіх справах.
У 1619 г. быў прызначаны біскупам пшамысльскім, у 1624 — біскупам пазнаньскім, у 1626 г. стаў гнезненскім архібіскупам і прымасам Рэчы Паспалітай, і ў гэтым сане заставаўся да сваёй смерці ў 1638 г. На гэтай важнай пасадзе ён прымаў дзейны ўдзел і ў палітычным жыцці дзяржавы. Быў актыўным праціўнікам караля Жыгімонта III у справе абрання на маскоўскі прастол яго сына каралевіча Уладзіслава IV.
Быў вядомы і як царкоўны пісьменнік. З сачыненняў яго найбольш вядомыя:
- «Synodus provincialis Gnesneusis, A. D. 1628 die 22 Mai celebrata» (Krakow, 1629),
- «Constitutiones Synodorum Metropolitanae Ecciesiae Gnesnensis Provincialium» (1637)
- «Synodus Provincialis Gnesnensis» (1634).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Венжик, Ян // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Archbishop Jan Wężyk(англ.)
|
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў 1575 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 1638 годзе
- Памерлі ў Лодзьскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Лодзьскім ваяводстве
- Асобы
- Памерлі ў Ловічы
- Прымасы Польшчы
- Архібіскупы гнезненскія
- Інтэррэксы Рэчы Паспалітай
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Біскупы пазнаньскія
- Біскупы пшамысльскія
- Канонікі кракаўскія
- Дактары абодвух правоў
- Сенатары Рэчы Паспалітай