Ярс
РС-24 «Ярс» (Індэкс ГРАУ РВСП 15П165М (шахтны) і 15П155М (рухомы) па дагаворы СНВ РС-12М2Р) — расійскі стратэгічны ракетны комплекс з цвёрдапаліўнай міжкантынентальнай балістычнай ракетай мабільнага і шахтавага базавання з галаўной часткай, якая раздзяляецца.
Распрацаваны Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі пад кіраўніцтвам акадэміка РАН Ю. С. Саламонава. З’яўляецца мадыфікацыяй ракетнага комплекса «Топаль-М». Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі не раскрываюцца. У перспектыве павінна замяніць МБР УР-100Н і скласці разам з «Топалем-М» аснову ўдарнай групоўкі Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі. На аснове РС-24 вялася распрацоўка баявога чыгуначнага ракетнага комплекса «Баргузін». На дадзены момант распрацоўка баявога чыгуначнага ракетнага комплекса «Баргузін» спынена.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі не раскрываюцца, дадзеная інфармацыя носіць меркаваны характар.
Вядома, што ў параўнанні з «Таполей-М» ТПК «Ярса» мае больш высокі ўзровень абароненасці ад паражэння стралковай зброяй. У паўтара раза быў павялічаны гарантыйны тэрмін эксплуатацыі комплекса, а ўкараненне тэхнічных рашэнняў і мер супрацьпажарнай абароны абсталявання павысіла ядзерную бяспеку. Таксама палепшаны характарыстыкі сродкаў сувязі і базавага шасі на аснове васьміоснай МЗКЦ-79221 вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў.
Для «Ярса» не патрэбна спецыяльная інжынерная падрыхтоўка мясцовасці. Комплекс можа заходзіць у лясную мясцовасць і маскіравацца пад кронамі дрэў, калі шырыня і даўжыня пускавой устаноўкі дазваляюць прайсці паміж дрэвамі, і можа быць разгорнуты ў баявое становішча ў лічаныя хвіліны.
Комплекс «Ярс» абсталяваны сістэмай пераліку палётных заданняў, што дазваляе весці стральбу ракетай мабільнага комплекса з любой кропкі маршруту патрулявання і не прывязвацца да загадзя прызначаных пазіцый пуску[1].
Зноскі
- ↑ Ярс. Стратегический аргумент России Архівавана 23 лютага 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ярс