МЗКЦ-79221

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МЗКЦ-79221
«Топаль-М» на шасі МЗКЦ-79221
«Топаль-М» на шасі МЗКЦ-79221
Вытворца МЗКЦ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МЗКЦ-79221 на Вікісховішчы

МЗКЦ-79221 (руск.: МЗКТ-79221) — спецыяльнае колавае шасі вялікай грузападымальнасці вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў. Распрацоўвалася ў 1996—1997 гадах, серыйны выпуск пачаты ў 2000 годзе.

Выкарыстоўваецца як носьбіт пускавых установак ракетных комплексаў «Топаль-М» і «Ярс». Для мантажу цывільнага абсталявання выпускаецца мадыфікацыя МЗКЦ-79221-100.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Шасі МЗКЦ-79221

МЗКЦ-79221 мае дзве кабіны, якія размешчаны абапал рухавіка. Левая — двухмесцавая, правая — аднамесцавая. Абедзве выраблены са шклапластыку, абсталяваны сістэмай фільтрацыі і вентыляцыі, падагравальнікам, сродкамі сувязі і сістэмай дэгазацыі. Рама — жорсткая, ланжэроннага тыпу.

Рухавік — ЯМЗ-847.1 (дызельны, 4-тактны, V12, з непасрэдным упырскам паліва і вадкасным астуджэннем); аб’ём — 25860 см³; дыяметр цыліндра × ход поршня — 140 мм× 140 мм; магутнасць — 588 кВт (800 к. с.) пры 2100 аб/хв; максімальны круцільны момант — 3090 Н*м (315 кГс*м) пры 1400-1500 аб/хв.

Каробка перадач — гідрамеханічная.

Колавая формула — 16×16/12. Колы трох пярэдніх і трох задніх восей паваротныя. Вядучыя восі маюць цэнтральныя рэдуктары з міжвосевымі і міжколавымі дыферэнцыяламі, колавыя рэдуктары — планетарныя. Падвеска — незалежная, гідрапнеўматычная. Рулявое кіраванне мае гідраўлічны ўзмацняльнік. Тармазная сістэма — двухконтурная, з пнеўмагідраўлічным прывадам. Шыны — пнеўматычныя, 1600х600-685 (мадэль ВІ-178А або ВІ-178АУ). Усталявана сістэма рэгулявання ціску паветра ў шынах.

Электрычнае абсталяванне мае намінальнае напружанне 24В, абсталявана 4 акумулятарамі па 380 Аг.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Габарыты (даўжыня×шырыня×вышыня), мм: 19560×3370×3180;
  • Колавая база, мм: 1750+2400+1800+2200+1800+1800+1750;
  • Падрыхтаваная маса, кг: 44000;
  • Грузападымальнасць, кг: 80000;
  • Поўная маса, кг: 124000;
  • Максімальная хуткасць, км/г: 45;
  • Ёмістасць паліўных бакаў, л: 825;
  • Запас ходу па паліве, км: 500;
  • Дарожны прасвет, мм: 475;
  • Радыус павароту, м: 18;
  • Вугал уезду: 16°;
  • Вугал з’езду: 15°;
  • Максімальны пераадольваемы ўздым: 55%;
  • Пераадольваемы брод, м: 1,1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МЗКЦ-79221
  • Адказ «Зорным войнам». Мінскі завод колавых цягачоў // volatdefence.com. Праверана 14 лістапада 2023.
  • Шасси МЗКТ-79221 (руск.). Мінскі завод колавых цягачоў // volatdefence.com. Праверана 14 лістапада 2023.
  • МЗКТ-79221 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.