Ястрабок валасісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ястрабок валасісты
Hieracium pilosella (Mouse-ear).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pilosella officinarum F.W.Schultz & Sch.Bip., 1862

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37720
NCBI  221204
EOL  400511
GRIN  t:409976
IPNI  77133566-1
TPL  gcc-25499
Ястрабок валасісты

Ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры. Распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ястрабок валасісты- расліна з бязлістым сцяблом, з доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2-10)даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках(дыяметрам да 2,5 см.) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы.

Біялогія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пяшчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, у дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Падземная частка, сцеблы каўчук, кумарыны: умбелліферон, гліказід умбеліферона.

Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін.

Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеолін.

Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін.

Выкарыстанне і ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу.

З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5./ Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986.