Яўген Іванавіч Радзецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Іванавіч Радзецкі
Нараджэнне 10 жніўня 1932(1932-08-10) (91 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч

Яўген Іванавіч Радзецкі (нар. 10 жніўня 1932, в. Яблынка Талачынскага раёна) — беларускі савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1974).

З 1956 года працаваў у Полацкім раёне, з 1959 года — у Віцебскім абласным меліярацыйным трэсце, з 1960 года — у Віцебскім абкаме КПБ.

З 1965 года — начальнік Лепельскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

З 1967 года — першы сакратар Сенненскага райкама КПБ, з 1976 — у ЦК КПБ.

З 1977 года — сакратар, з 1978 — другі сакратар Віцебскага абкама КПБ.

Быў членам Рэвізійнай камісіі КПБ (1976—1981), членам ЦК КПБ (1981—1990), членам Кантрольнай камісіі КПБ (1990—1991)

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980—1996 гадах (з 1991 года — Рэспублікі Беларусь).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фалей, Е. С. Радецкий Евгений Иванович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 392.