Яўген Аляксеевіч Акеанаў
Appearance
(Пасля перасылкі з Яўген Акеанаў)
Яўген Аляксеевіч Акеанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Жанр | станковая графіка[d] і акварэль |
Вучоба | |
Член у |
Яўген Аляксеевіч Акеанаў (нар. 14 красавіка 1921, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асеція — ?) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1958 годзе Дзяржаўны педагагічны інстытут ва Уладзікаўказе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1954 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў станковай графіцы, акварэлі. Асноўныя творы: серыя «Па Асеціі», «Працоўныя будні», «Пакарыцелі гор», «Франтавыя дарогі», цыкл «Беларускі пейзаж».
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музеі выяўленчага мастацтва ў г. Уладзікаўказе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Акеанаў Яўген Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Аляксеевіч Акеанаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»