Паўночная Асеція

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Суб'ект Расійскай Федэрацыі

Рэспубліка Паўночная Асеція — Аланія
руск.: ас.: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани
руск.: Республика Северная Осетия — Алания

Flag of North Ossetia.svg Wapen Ossetien.svg
Сцяг Герб[d]

Рэспубліка Паўночная Асеція — Аланія на карце Расіі

Сталіца

Уладзікаўказ

Плошча

80-я

- Усяго
- % водн. пав.

7987 км²
0,2

Насельніцтва

73

- Усяго
- Шчыльнасць

Памылка Lua: expandTemplate: template "Насельніцтва/STA-053" does not exist. ([[Памылка Lua: expandTemplate: template "Насельніцтва/STA-053" does not exist.]])

Expression error: Unexpected < operator. чал./км²

ВРП

64

- Усяго, у бягучых коштах
- На душу насельніцтва

126,8[2] млрд. руб. (2014)

180,0 тыс. руб.

Федэральная акруга

Паўночна-Каўказская

Эканамічны раён

Паўночна-Каўказскі

Дзяржаўная мова

асецінская, руская

Глава рэспублікі

Вячаслаў Бітараў (чва)[3]

Старшыня Урада

Таймураз Тускаеў (чва)[4]

Старшыня Парламента

Аляксей Мачнеў
Гімн Гімн Паўночнай Асеціі[d]

Код суб'екта РФ

15
Код па ISO 3166-2 RU-SE

Код АКАТП

90

Часавы пояс

MSK (UTC+3)

Узнагароды:

Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Дружбы народаў

Афіцыйны сайт:

rso-a.ru

North ossetia alania map.png

Паўночная Асеція (ас.: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани, руск.: Республика Северная Осетия — Алания) — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёю Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Нацыянальны склад: асеціны (62,7 %), рускія (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %).

Падзяляецца на 8 раёнаў:

  • Алагірскі раён
  • Ардонскі раён
  • Дыгорскі раён
  • Ірафскі раён
  • Кіраўскі раён
  • Маздокскі раён
  • Правабярэжны раён
  • Прыгарадны раён

Буйнейшыя гарады: Уладзікаўказ, Маздок, Беслан, Алагір.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд на Каўказскі хрыбет

Рэспубліка размешчана на паўночным схіле Вялікага Каўказа. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ландшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказа. Найвышэйшая кропка — гара Казбек (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачнёй, Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у рэспубліцы лагодна кантынентальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Далучэнне да Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыі, на якіх жылі асеціны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расійскай імперыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расмйскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагоддзі адбылося масавае перасяленне асецін з гор на раўніны ды ў наваколле Маздока.

Савецкі час[правіць | правіць зыходнік]

У 1921 годзе Асеція стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асецінскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асеція з’яўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Каля паловы насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Уладзікаўказе. Нацыянальны склад: асеціны (68,2 %), рускія (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[5][6][7].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 5 тысяч
на 1 студзеня 2009 года
Уладзікаўказ 312,4 Міхайлаўскае 10,3 (2003)
Маздок 40,4 Чармен 8,4 (2003)
Беслан 36,2 Кізляр 8,4 (2003)
Алагір 19,5 Архонская 7,9 (2003)
Ардон 17,0 Камбілееўскае 7,6 (2003)
Завадскі 15,4 Гізель 7,1 (2003)
Эльхотава 12,2 (2003) Чыкола 7,0 (2003)
Нагір 11,3 (2003) Змейская 6,4 (2003)
Сунжа 11,3 (2003) Паўладольская 5,7 (2003)
Дыгора 10,7 Лукаўская 5,2 (2003)
Акцябрскае 10,6 (2003) Майскае 5,1 (2003)

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]