Яўген Канстанцінавіч Сантрапінскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Сантрапінскіх
Поўнае імя Яўген Канстанцінавіч Сантрапінскіх
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1987(1987-10-21)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 174 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Букавіна
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2000—2002 Украіна Ільічовец (Ільічоўск) 15 (3)
2002 Украіна Лакаматыў (Харкаў) 2 (0)
2003—2005 Украіна Ільічовец (Ільічоўск) 38 (38)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Украіна Металург (Запарожжа) 7 (1)
2005—2006   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 15 (1)
2009—2010 Украіна Бастыён (Ільічоўск) 19 (10)
2010—2013 Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 89 (13)
2014 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 8 (0)
2014 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (1)
2015 Украіна Сталь (Днепрадзяржынск) 11 (0)
2015—2016 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 18 (0)
2016 Украіна Мікалаеў 0 (0)
2017 Украіна Сумы 3 (0)
2017—2018 Аўтаномная Рэспубліка Крым ТСК-Таўрыя (Сімферопаль) 14 (2)
2018—2019 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 19 (2)
2019— Украіна Букавіна (Чарнаўцы) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

Яўген Сантрапінскіх (нар. 21 кастрычніка 1987, Ільічоўск (зараз Чарнаморск), Адэская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца чарнавіцкай «Букавіны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Ільічоўску. З 2005 года выступаў за дубль запарожскага «Металурга», за аснову гэтага клуба згуляў усяго ў 7 матчах. Сезон 2009/10 зноў правёў у Ільічоўску, а пасля на працягу трох сезонаў выступаў у Першай лізе за «Букавіну».

У першай палове 2014 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю», якая па заканчэнні чэмпіянату ў маі 2014 спыніла існаванне.

У ліпені 2014 праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але ў выніку ў жніўні 2014 далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[3][4]. У складзе наваполацкага клуба ў сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2015 года пакінуў «Нафтан»[5].

У сакавіку 2015 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі — днепрадзяржынскую «Сталь»[6]. Пазней гуляў за іншыя клуба Першай лігі — «Гарняк», «Мікалаеў» і «Сумы». У жніўні 2017 года стаў іграком сімферопальскай «ТСК-Таўрыі». У пачатку 2018 года пакінуў крымскую каманду, і ў жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Гарняка», які ўжо стаў выступаць у Другой лізе.

У ліпені 2019 года перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]