Яўген Канстанцінавіч Касмовіч
Яўген Канстанцінавіч Касмовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | ? |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | ? |
Жонка | Вера Касмовіч |
Член у |
Яўген Касмовіч (1922 — ?) — беларускі педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1922 г. у сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, працаваў настаўнікам у мястэчку Гарадзея ў Нясвіжскім раёне. Належаў да Саюза беларускай моладзі. Пасля вайны праз удзел у СБМ атрымаў забарону ад уладаў працаваць настаўнікам. У 1947 г. пабраўся шлюбам з Верай Касмовіч, разам з якой належаў да падпольнага Саюза змагання за незалежнасць Беларусі — незалежніцкай падпольнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 1946—1949 гадах.
Арыштаваны 12 студзеня 1949. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 17 чэрвеня 1949 да 25 гадоў савецкіх канцлагераў з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МУС Хабараўскага краю.
Вызвалены 30 верасня 1955 г. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 12 снежня 1980 г.. Групавая справа № 18256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- КАСМОВІЧ Яўген Канстанцінавіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 4. Кн. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.