Перайсці да зместу

Гарадзея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Гарадзея
Касцёл Св. Іосіфа
Касцёл Св. Іосіфа
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1530
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
169 м
Насельніцтва
  • 3 563 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовы індэкс
222610, 222611
Аўтамабільны код
5
СААТА
6242557000
Гарадзея на карце Беларусі ±
Гарадзея (Беларусь)
Гарадзея
Гарадзея (Мінская вобласць)
Гарадзея

Гарадзе́я[2] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы, на аўтадарозе НясвіжНавагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017)[3].

У аснове назвы — слова горад у спалучэнні са старажытным славянскім фармантам -ея. Гарадзея — пасяленне на месцы нейкай агароджы, гарадзьбы.[4]

Назва Гарадзея паходзіць ад рачной назвы, адпачатная форма якой — *Gardēja.[крыніца?]

Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja[крыніца?] (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)[5].

Корань той жа, што і ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[крыніца?]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)<[крыніца?]. На Панёманні той жа корань Gard- у гідроніме Горадзен (> Гараднічанка), ад якога назва Гродна[крыніца?].

Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны[крыніца?] з індаеўрапейскім *gherd- "ахопліваць; агароджваць" (ад карацейшага *gher- "хапаць, абдымаць")[6]. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ "горад (агароджанае месца)", літоўскае gardas "загарода (для свойскай жывёлы)".

Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- "сціскаць", *gem- "хапаць, сціскаць".[крыніца?] Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1530 годзе ў сувязі са скаргай Васіля і Льва Чыжоў разам з Бейнаровічамі і Пратасовічамі на пана С. Ільініча, які чыніў разбой на тэрыторыі іх маёнткаў Гарадзея і Астраўкі. З 1575 года ўласнасць Радзівілаў.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя.

У 1-ю сусветную вайну з 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе, называлася Замір’е (ад імя маёнтка князя Вітгенштэйна, які знаходзіўся на поўнач, уздоўж шляху на Мір). У маі-чэрвені 1917 года ў Замір’і адбыліся мітынгі і маніфестацыі працоўных і салдат з патрабаваннем роспуску Дзяржаўнай Думы і ўлады Саветам. Дзейнічалі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і арганізацыя РСДРП(б), якая ў верасні 1917 года налічвала 135 чал.

Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года Гарадзея акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Члены падпольнай бальшавіцкай арганізацыі займаліся агітацыяй, перашкаджалі вывозіць у Германію нарабаваную маёмасць і прадукты. Летам і восенню 1918 года ў раёне Гарадзеі дзейнічалі партызанскія атрады. У канцы 1918 года станцыя і паселішчы вакол яе заняты Чырвонай Арміяй. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У ходзе Польска-савецкай вайны са жніўня 1919 да 6 жніўня 1920 года, а затым з кастрычніка 1920 года Гарадзея занята польскімі войскамі. З 1921 года мястэчка ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй. У перадваенныя гады ў гарадскім пасёлку Гарадзея жылі 796 яўрэяў.

26 чэрвеня 1941 года Гарадзея захоплена вермахтам, акупацыя доўжылася да пачатку ліпеня 1944 года. Нацысты арганізавалі гета ў Гарадзеі, у ліпені 1942 года ўсе вязні гета былі забітыя.

  • 1969 — 4200 чал.
  • 1995 — 4,9 тыс. чал.[8]
  • 2001 — 4447 чал.
  • 2006 — 4,2 тыс. чал.
  • 2016 — 3 802 чал.[9]
  • 2017 — 3 777 чал.[3]
  • Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гаро́дзяя, н.. Гаро́дзей, м.. Гарадзе́й, м.
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 80.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
  8. Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. https://belisrael.info/?p=17457