Яўген Рагачэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Рагачэўскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 лютага 1972(1972-02-26) (52 гады)
Месца нараджэння
Краіна Украіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі Музыкант, гітарыст
Інструменты гітара, бэк-вакал,
Жанры рок
Калектыў Иіцкій Аун (1992-1995) «Воплі Відоплясова» (з 1996)
Лэйблы Країна мрій, Moon records

Яўген Рагачэўскі (укр. Євген Рогачевський) — украінскі музыкант, гітарыст гурту «Воплі Відоплясова», былы ўдзельнік кіеўскага гурту "Иіцкій Аун".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 90-х, у Кіеве існаваў гурт "Иіцкій Аун", у якім Яўген быў гітарыстам а таксама галоўнай творчай адзінкай. Нягледзячы на цяжкія часы і адсутнасць якіх-небудзь перспектыў, калектыў быў даволі вядомы сярод кіеўскіх нефармалаў. Сама назва — "Иіцкій Аун» — гэта загавор, паўночных народаў, які яны часта выкарыстоўваюць на паляванні.

У той жа час з Францыі вярнуліся «Воплі Відоплясова». Французы, якія складалі палову калектыву, не захацелі заставацца ў Украіне, таму легендарны калектыў існаваў у разабраным стане, складаючыся толькі з Скрыпкі і Піпы. Перад музыкамі паўстала пытанне пошуку новых гітарыста і ўдарніка.

Нехта з знаёмых параіў Алегу наведаць выступ самабытнага кіеўскага калектыву, з незвычайнаю назвай "Иіцкій Аун". Там Скрыпка і убачыў упершыню Рагачэўскага, і пазнаёміўшыся, ён прапанаваў яму далучыцца да іх з Піпай. Такім чынам Яўген Рагачэўскі стаў гітарыстам абноўленага складу ВВ, дзе гуляе ўжо амаль 20 гадоў.

Часам у Яўгена, з'яўлялася жаданне перазапісаць і выдаць напрацоўкі сваёй маладосці пачатку 90-х. У рэшце рэшт, у 2006 годзе, кампанія "Moon records" выдала аднайменны двухдыскавы альбом — кампіляцыю «Иіцкій Аун». Туды патрапілі як старыя так і адносна новыя творы музыканта.