Яўген Рэўт
Выгляд
Яўген Рэўт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899 |
Дата смерці | люты 1922 |
Бітвы/войны |
Яўген Рэўт (1899 — люты 1922) — беларускі ваенны, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Малодшы афіцэр. Пасля Першай Сусветнай вайны жыў у Слуцку. Пад час знаходжання палякаў у Слуцкім павеце расклейваў беларускую літаратуру ў вёсцы Горкі.
Пад час Слуцкага паўстання — памочнік начальніка контрразведкі слуцкіх паўстанцаў. Пасля ўцёкаў начальніка контрразведкі Чайкі да бальшавікоў, Рада Случчыны 3—4 снежня 1920 пастанавіла арыштаваць Анастаса Анцыповіча, Антона Мірановіча і Я. Рэўта. Іх абвінавацілі ў сувязях з Булак-Балаховічам і польскай дыфензівай. Пасля арышту Я. Рэўт быў вызвалены ад пасады.
У 1921 схоплены ГПУ і ў лютым 1922 расстраляны.