Яўген Станіслававіч Ясьвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Станіслававіч Ясьвін
Дата нараджэння 4 жніўня 1935(1935-08-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2000(2000-04-30) (64 гады)
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d] і манументальны жывапіс
Вучоба
Член у

Яўген Станіслававіч Ясьвін (4 жніўня 1935, г. п. Асвея, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 30 красавіка 2000) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сталінабадскае мастацкае вучылішча (зараз г. Душанбэ, 1960), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1988). Член Беларускага саюза мастакоў (1971). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым і манументальным жывапісе.

Сярод твораў: «Бежанцы. 1941» (1966), «Невядомы салдат» (1967), «Чайкі» (1971), «Успаміны» (1972), «Зямля» (1974), «Дарогамі вайны» (1976), «Майскі вечар» (1977), «На абпаленай зямлі» (1987), «Каля Асвеі» (1995), «Вясна» (1997); партрэты «Гімнастка» (1971), «Жаночы партрэт» (1986); трыпціхі «Памяць» (1967), «Жанчыны» (1987) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л. Ясьвин Евгений Станиславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 633—634.
  • Яўген Ясьвін // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 146. — На беларус. і англ. мовах.