Асвея
Гарадскі пасёлак
Асвея
| ||||||||||||||||||||||||||
Асве́я[2] — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. Насельніцтва 1 211 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзе[3]. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Асвейская сядзіба
- Свята-Георгіеўская царква, Асвея
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея) (паб. у 1782 г., у 1937 г. зруйнаваны)
Гісторыка-культурныя каштоўнасці[правіць | правіць зыходнік]
Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) | 1759 | - | 2 |
Парк | 2-ая пал. XIX стагоддзя | - | 3 |
Брацкая магіла | 1941-1944 гг. | у парку | 3 |
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Станіслававіч Ясьвін, беларускі мастак
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ https://libr.msu.by/handle/123456789/2303
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дук, Д.У. Археалагічныя раскопкі ў Асвеі / Д.У. Дук // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. - 2016. - № 1. - С. 2–10.
- Освея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Освея // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асвея
Геаграфічныя звесткі па тэме Асвея на OpenStreetMap
- Асвея на сайце Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (руск.)