Яфім Мікалаевіч Тарас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Тарас)
Яфім Мікалаевіч Тарас
Дата нараджэння 24 мая 1910(1910-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1981(1981-02-19) (70 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яфім Мікалаевіч Тарас (24 мая 1910, Мінск — 19 лютага 1981, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Ленінградскай мастацкай студыі (1924—1925), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1929—1932). Вучыўся ў Я. Мініна, М. Эндэ, Ф. Фогта. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1927 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра Саюза беларускіх мастакоў (з 1948). Пэўны час жыў у Гродна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у прыкладной, у тым ліку, прамысловай і кніжнай графіцы, а таксама медальённым мастацтве. Аўтар серый паштовых марак, паштовых канвертаў, таварных знакаў для Гомельскай мэблевай фабрыкі і абутковай фабрыкі Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР, этыкетак для шакаладных цукерак, рэкламы грашова-рэчавых латарэй, тэлевізараў «Неман», матацыклаў «Мінск-101», будзільнікаў «Зара», піяніна Барысаўскай фабрыкі, партрэтаў па метале Я. Купалы і Я. Коласа, шэрагу памятных медалёў. У 1950—1960-я стварыў мноства арыгінальных плакатаў, якія за савецкім часам выконвалі функцыю сацыяльнай і побытавай рэкламы.

Сярод твораў Яфіма Тараса — мастацкае афармленне і ілюстрацыі да «Выбранага» Я. Купалы і Я. Коласа, «Падарожжа на новую зямлю» М. Зарэцкага, твораў А. Пушкіна ў перакладах на беларускую мову (1949). Разам з М. Гуціевым аформіў кніжнае выданне «Слова аб палку Ігаравым» у перакладзе Я. Купалы (1952).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.