Фёдар Адольфавіч Фогт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Адольфавіч Фогт
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1889
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 лістапада 1939(1939-11-05)
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:
Уплыў на: Абрам Кроль, Натан Воранаў, Уладзімір Сакалоў

Фёдар Адольфавіч Фогт (1889, Пецярбург — 5 лістапада 1939, Віцебск) — беларускі графік, жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар, майстар плаката, слынны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1889 годзе ў вялікай сям’і кіраўніка Страхавога таварыства «Расія» Адольфа Отавіча Фогта (1844—1911). Маці Фёдара — Эдварда Рыкард Артур (1853—1919) дачка англійскага генеральнага консула, нарадзілася на востраве Цёркс у Карыбскім моры (Вестіндыя). Акрамя малодшага Фёдара, у сям’і былі яшчэ чатыры дачкі: Марыя (1881—1966), Лізавета (1883—1977), Аліса (1885—1914?) і Грэтхен (Маргарыта) (1886—1916).

Прафесійную падрыхтоўку атрымаў ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1911—1915) і ўдасканаліваў яе ў майстэрнях Лондана.[1]

З 1928 года выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Да 1934 быў намеснікам дырэктара і завучам. Выступіў ініцыятарам ўтварэння графічнага аддзялення (1932).

Добра адукаваны педагог веў руплівую працу па падрыхтоўке будучых графікаў, жывапісцаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Праз гады мастак Яўген Ціхановіч ўспамінаў:

«Кожны ўрок Фёдара Адольфавіча не быў падобны на папярэдні. Іншы раз, напрыклад, на працягу дзвух гадзін мы малявалі мадэль у руху. Праз кожныя пяць мінут натуруршчык мяняў становішча торса, рук, ног, а мы павінны былі перадаць складаную схему руху. Развівалі мы таксама зрокавую памяць. Мадэль знаходзілася за спіной. Час ад часу нам дазвалялася азірнуцца… падобныя трэніроўкі прыносілі цудоўныя вынікі».[2]

Ф. А. Фогт удзельнічаў ва Усебеларускіх мастацкіх выстаўках ў 1934, 1936, 1937 гг. ў Мінску, выстаўке выяўленчага мастацтва ў 1935 годзе ў Маскве.

Сярод жывапісных работ Ф. А. Фогта: «Карнавал» (1930), «Галодны паход», «Інквізіцыя», «Смерць Каламана Валіша» (1937).

Мастак шмат працававаў над ілюстрацыямі да часопісаў і кніг. Ім былі зроблены серыі літаграфій да «Рэвізора» М. Гогаля (1935), «Стракатаго флэйтыста» Г. Браунінга (1935).

Спадчына мастака амаль не захавалася.

Вучні Фёдара Фогта[правіць | правіць зыходнік]

Ілюстрацыі Фёдара Фогта да аповесці Сяргея Фарфораўскага «Ледніковы чалавек», 1927[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917—1941 гг. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 204
  2. Ціхановіч Я. Настаўнікі і вучні // «Літаратура і мастацства». — 1967. — 8 жніўня. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917—1941 гг. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 250.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]