Яфім Сямёнавіч Мінін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яфім Сямёнавіч Мінін
Фатаграфія
Дата нараджэння: 9 (21) кастрычніка 1897
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 снежня 1937(1937-12-29) (40 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: гравюра, жывапіс, афармленне кніг, экслібрыс, дрэварыт
Вучоба: Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна
Уплыў на: Лазар Ран, Уладзімір Сакалоў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (8 кастрычніка 1894 або 21 кастрычніка 1897, Віцебск — 29 снежня 1937[1], Віцебск, НКУС) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Петраградзе (1916—1918), потым у Школе жывапісу і малюнка Іегуды Пэна ў Віцебску. Выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (1920—1937).

Займаўся гравюрай, жывапісам, ілюстраваў кнігі.

Арыштаваны 1.11.1937 г. у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 34. Асуджаны 19.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 19.5.1958. Групавая справа М. і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Экслібрыс М. Каспяровіча (1925)
Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага (1926)
Я. Мінін «Ільінская царква ў Віцебску», 1927
  • «Стары Віцебск» (1926-28, серыя дрэварытаў)
  • «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927-28, серыя дрэварытаў)
  • «Вайна» (1932)
  • «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935, алей)
  • экслібрысы

Творы захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску, ДМВМ у Маскве. Экслібрысы Мініна экспанаваліся на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака (1928, Лос-Анджэлес).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг., Мн., 1975
  • Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5: Биографический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСэ им. П. Бровки, 1981. — Т. 5. — 740 с., ил. — 50 000 экз.

Зноскі

  1. Спісы ахвяр Крыніца: Беларускі «Мемарыял»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]