Кактэйль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кактэйль «Маргарыта»

Кактэ́йль (англ.: cocktail — літаральна «пеўнеў хвост»[1]) — напой, які атрымоўваюць пры змешванні некалькіх вадкасцяў. Кактэйлі бываюць алкагольныя, якія ў якасці аднаго з інгрэдыентаў змяшчаюць алкагольныя напоі, і безалкагольныя.

Алкагольныя кактэйлі звычайна робяць на аснове джына, віскі ці рома, апошнім часам набіраюць папулярнасць кактэйлі на аснове гарэлкі і тэкілы. Акрамя гэтага ў якасці інгрэдыентаў выкарыстоўваюць розныя лікёры, мёд, малако і іншыя напоі.

Зноскі

  1. Тлумачэнне і напісанне ў адпаведнасці са слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.561

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]