Першы камунальны дом (Віцебск)
Славутасць | |
Першы камунальны дом | |
---|---|
55°11′58″ пн. ш. 30°12′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Васіль Георгіевіч Вукалаў |
Будаўніцтва | 1926—1928 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 |
Першы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 17) і Савецкай (№ 21).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы камунальны дом для рабочых прамысловых прадпрыемстваў пачалі будаваць сакавіку 1926 года па праекце гарадскога архітэктара Васіля Вукалава. Для яго ўзвядзення быў знесены стары дом на рагу сучасных вуліц Савецкай і Суворава. 14 студзеня 1928 года віцебская газета «Зара Захаду» паведаміла пра падрыхтоўку да засялення дома, але з прычыны недаробак першыя жыхары ўсяліліся сюды толькі праз некалькі месяцаў.
Дом стаў першым буйным жылым будынкам у Віцебску, пабудаваным у гады савецкай улады. Фактычна з яго пачалася гісторыя сучаснага жыллёвага будаўніцтва.
Меў незвычайную для таго часу планіроўку. У крыле, якое выходзіла на Савецкую вуліцу, былі спраектаваны асобныя пакоі для адзінокіх і маласямейных з агульным калідорам. Крыло, звернутае да вуліцы Суворава, уяўляла сабой шматкватэрны дом з кватэрамі на 2-3 пакоі, абсталяванымі германскімі кухнямі і ваннымі. На першым паверсе мелася зала для сумеснага адпачынку жыхароў і сходаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны дом быў пашкоджаны, у 1948 годзе адноўлены. 1 студзеня 1949 года ў палове будынка, якая прызначалася для маласямейных, адкрылася гасцініца «Савецкая» (з 1990 года — «Эрыдан»), іншая палова на 24 кватэры засталася жылой. У зале для сходаў размясціўся рэстаран.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сергей Мартинович. 5 необычных объектов Витебска возле гостиницы «Эридан»
- Першы камунальны дом (Віцебск) на сайце «Архіварта»