Васіль Георгіевіч Вукалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Георгіевіч Вукалаў
Дата нараджэння: 1859
Дата смерці: не раней за 1935
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Архангельск, Волагда, Віцебск
Commons-logo.svg Васіль Георгіевіч Вукалаў на Вікісховішчы

Васіль Георгіевіч Ву́калаў (1859[1] — ?) — расійскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Георгіевіч скончыў курс у Імператарскай Акадэміі мастацтваў, адкуль быў выпушчаны са званнем класнага мастака-архітэктара III ступені[2].

У Архангельску[правіць | правіць зыходнік]

30 ліпеня 1887 года пачаў сваю службу ў МУС. Праз 9 гадоў, 20 лютага 1896 года ён быў прызначаны губернскім архітэктарам(руск.) бел. у Архангельск.

У Віцебску[правіць | правіць зыходнік]

З 1887 года выконваў пасаду малодшага інжынера ў будаўнічым аддзяленні Віцебскай губерні[3].

У Волагдзе[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 1899 года напраўлены ў Волагду выконваць абавязкі губернскага архітэктара[4].

Неўзабаве пасля пераводу ў Волагду Васіль Георгіевіч атрымлівае чын калежскага асэсара за выслугу гадоў. Перадузятае стаўленне да справы выклікала станоўчую рэакцыю губернскага начальства ў форме неаднаразовых зваротаў да кіраўніцтва МУС: «Васіль Вукалаў адрозніваецца поўным веданнем спраў, што на яго ўскладаюцца, і акуратным выкананнем службовых абавязкаў»[5]. Зацвердзілі В. Вукалава на пасадзе Валагодскага губернскага архітэктара толькі 26 чэрвеня 1900 года, але займаў ён яе нядоўга, паколькі ўжо 18 мая 1901 года быў пераведзены ў Віцебскую губерню[6].

Судзіць пра дзейнасць Васіля Георгіевіча ў Волагдзе досыць складана, бо матэрыялаў, якія праліваюць на гэта святло, выяўлена вельмі мала[6]. Да нас дайшоў толькі выкананы ім у 1901 годзе чарцёж пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленні[7].

У Віцебску[правіць | правіць зыходнік]

З 18 мая 1901 года працаваў віцебскім губернскім архітэктарам[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Волагдзе[правіць | правіць зыходнік]

  • праект пякарні, пральні, лазні і кухні пры Валагодскім арыштанцкім аддзяленні[7] — 1901

У Віцебску[правіць | правіць зыходнік]

Суворава, 34
  • дом камунальнага тыпу па адрасе вул. Суворава, 34/Савецкая, 23 — пабудаваны ў 1927—32 гг. з цэглы і дрэва. Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м2, кухню плошчай ад 7 да 10 м 2, санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен.
Дом пабудаваны па тыпу «дамоў-камун», з’яўляецца характэрным прыкладам савецкай архітэктуры 1920—30-х гадоў. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083
  • жылы дом па вул. Суворава, 38. Пабудаваны ў 1930—35 гг. Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амалъ квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін. Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вуколов Василий Георгиевич (руск.) 
  2. ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 3.
  3. Памятная книжка Витебской губернии на 1888 год. С. 4
  4. ДАВВ. — Ф. 14. — Воп. 2. — Спр. 1869. — Л. 54 зв.
  5. ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 599. — Л. 2.
  6. 6,0 6,1 6,2 Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА
  7. 7,0 7,1 ДАВВ. — Ф. 670. — Воп. 2. — Спр. 1. — Л. 34.