18-ы літоўскі пяхотны полк
18-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэкруты ў 18-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Віленскага дэпартамента. Полк стаяў у Вільні. Шэфам палка быў прызначаны Аляксандр Хадкевіч. Яго намеснікам і фактычным кіраўніком палка быў маёр Міхал Шугр (Michał Suhr) — былы камандзір батальёна 17-га пп, камандзірамі батальёнаў былі Станіслаў Трамбіцкі (Stanisław Trębicki) — былы капітан 2-га пп, Казімір Слупецкі (Kazimierz Słupecki) — былы капітан 2-га пп, Францыск Рогланд (Franciszek Rohland) — былы капітан 6-га пп.
10 снежня 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільні. Адышоў у Варшаву. Быў далучаны да гарнізона Модліна, дзе ў студзені 1814 года склаў зброю.
Строй
[правіць | правіць зыходнік]Мадэлі 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага.
Сцягі палкавыя
[правіць | правіць зыходнік]Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19 пп як чырвона-блакітны з белым Арлом. Верагодна, сцяг 18 пп быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з эпохі 1812 года. Верагодна, сярод іх есць сцягі польскіх палкоў з тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый
[правіць | правіць зыходнік]У Вільні захоўваюцца:
- Адбітак пячаткі з надпісам «Войска Польскае полк 18 пяхоты» на польскай мове і выявай Арла з Пагоняй.[1]
- Дакумент, які выдаваўся жаўнерам 18-га пп, на польскай мове. Імя не ўпісана. Ёсць адбітак пячаткі з імем Хадкевіча і выявай Арла з Пагоняй.[2]
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, выпуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 18 у лаўрах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- 19-ы літоўскі пяхотны полк
- 20-ы літоўскі пяхотны полк
- 21-ы літоўскі пяхотны полк
- 22-і літоўскі пяхотны полк
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas. — 2006. — № 18.
- W. Bagiński. Dawne guziki polskie. Kraków: Nakład towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- B. Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznań, 2003.
- H. L. Gaidis. Napoleon’s Lithuanian Forces // LITUANUS. — 1984. — Vol. 30, № 1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do końca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerów. Warszawa, 1999.
- J. Tyszkiewicz. Historia 17 pułku ułanów na tle wojsk litewskich 1812—1814 / w opracowaniu D. Nawrota, A. Nieuważnego. Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon», 2004.
- J. R. Elting. Napoleonic uniforms, vol. I—IV, 1993.
- C. Lienhart, R. Humbert. Les uniformes de l’Armee Francaise. Leipzig, 1908.
- D. Nawrot. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- И. Кудряшов. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года // Старый барабанщик. — 1992. — № 1. — С. 20—27.
- В. Швед, С. Данскіх. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. — Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2008.