1813 (кніга)
«1813» | |
---|---|
Жанр | проза, зомбі-хорар |
Аўтар | Уладзімір Садоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2016 |
Дата першай публікацыі | 2016 |
Электронная версія |
«1813» — кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Садоўскага, у якую ўвайшлі навэла «1813» у жанры зомбі-хорар і пяць фантастычных апавяданняў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.
У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданняў аўтара.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2017 года кніга «1813» трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» [1]. У жніўні 2017 года кніга «1813» трапіла у лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017 [2].
Зноскі
- ↑ http://pen-centre.by/2017/03/21/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html Архівавана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ http://pen-centre.by/2017/08/14/zhury-prem-gedroyca-2017-abvyashchae-long-lst.html Архівавана 25 верасня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Электронная «1813» Архівавана 7 ліпеня 2017. — электронная версія кнігі на партале kniharnia.by
- Папяровая «1813» Архівавана 15 жніўня 2020. — папяровая версія кнігі на сайце выдавечтва «Янушкевіч»
- «1813» на livelib.ru — старонка кнігі на сайце livelib.ru