Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца | |
---|---|
![]() | |
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Заснаванне | 28 снежня 2011 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове |
Краіна |
![]() |
Месца | |
Першае ўзнагароджанне | 2012 |
Сайт | gedroyc.by |
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (аднасна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай[1].
Першая прэмія (2012)[правіць | правіць зыходнік]
Намінаванне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі з Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётр Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 года журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 года[2]. 7 лютага 2012 года на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі.
Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 у Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акцёрамі. Пераможцам быў прызнаны Павел Касцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Вроцлаве і выданне кнігі ў Польшчы, у некамерцыйным выдавецтве «Калегіўм Еўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» — Вроцлаў[6].
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Тэорыя змовы» | Мінск: Логвінаў | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» | Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» | 2 месца |
Лявон Вольскі | «Міларусь» | Мінск: Мэдыял, серыя «Кнігарня Пісьменніка» | |
Віктар Карамазаў | «Мастак і парабкі» | Мінск: Мэдысонт | |
Павел Касцюкевіч | «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» | Мінск: Логвінаў | 1 месца |
Артур Клінаў | «Шалом: ваенны раман» | Мінск: Логвінаў (серыя «Кнігарня „Нашай Нівы“») | шорт-ліст |
Аляксандр Лукашук | «След матылька. Освальд у Менску» | Радыё Свабода (серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе») | шорт-ліст |
Ян Максімюк | «Словы ў голым полі» | Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя «Б») | |
Віктар Марціновіч | «Сцюдзёны вырай» | 34mag.net (электроннае выданне) | |
Ала Сямёнава | «У святой краіне выгнання» | Мінск: Кнігазбор (серыя «Кнігарня пісьменніка») | |
Андрэй Федарэнка | «Мяжа» | Мінск: Літаратура і Мастацтва (серыя «Лімаўскі фальварак») | 3 месца |
Макс Шчур | «Ліст, знойдзены на папялішчы» | Познань: Белы крумкач |
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Букмекеры мінскіх літаратурных салонаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «След матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават не трапілі ў тройку пераможцаў[5].
- Павел Касцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям`і віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі. На ўтрыманні ў Каваленкі знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей[7].
Другая прэмія (2013)[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2012 года абвешчана аб правядзенні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У лістападзе 2012 года стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Павел Касцюкевіч — як мінулагодні лаўрэат прэміі, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 11 лютага 2013 года быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка ў канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску.[8].
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Балахонаў | «Зямля пад крыламі Фенікса» | шорт-ліст |
Альгерд Бахарэвіч | «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча» | 2 месца |
Алена Брава | «Рай даўно перанаселены» | |
Адам Глобус | «Сказы» | 3 месца |
Паліна Качаткова | «Матылі» | |
Уладзімір Някляеў | «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» | 1 месца |
Андрэй Пакроўскі | «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» | |
Алесь Пашкевіч | «Сімъ ПобѢдиши» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» | шорт-ліст |
Юрый Станкевіч | «Шал» | шорт-ліст |
Уладзімір Сцяпан | «Адна капейка» | |
Андрэй Федарэнка | «Ланцуг» |
Трэцяя прэмія (2014)[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2014 года абвешчана аб правядзенні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый).[9] 16 мая 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазіцый).[10] 2 чэрвеня 2014 года былі абвешчаныя пераможцы.[11]
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Уладзіслаў Ахроменка | «Музы і свінні» | |
Ігар Бабкоў | «Хвілінка» | 1 месца |
Алена Брава | «Дараванне. Прощение. Vergebung» | шорт-ліст |
Сяргей Вераціла | «Разбітае сэрца Вітаўта» | шорт-ліст |
Адам Глобус | «Казкі пра дарослых» | |
Сяргей Дубавец | «Errata» | |
Артур Клінаў | «Шклатара» | 2 месца |
Аляксандр Лукашук | «Зкімбы-зымбы» | |
Вінцэсь Мудроў | «Багун» | 3 месца |
Кацярына Ааро | «Сарочае радыё» | |
Людміла Рублеўская | «Ночы на Плябанскіх млынах» | шорт-ліст |
Наталка Харытанюк | «Смерць лесбіянкі» |
Чацвёртая прэмія (2015)[правіць | правіць зыходнік]
22 кастрычніка 2014 года быў абвешчаны склад журы чацвёртай прэміі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 з’явіўся доўгі спіс прэміі.[13]
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Абламейка | «Настальгія» | |
Таццяна Барысік | «Жанчына і леапард» | 2 месца |
Альгерд Бахарэвіч | «Дзеці Аліндаркі» | 3 месца |
Антон Францішак Брыль | «Ян Ялмужна» | шорт-ліст |
Віталь Воранаў | «Шэптам» | |
Андрэй Гуцаў | «Кніга зданяў» | шорт-ліст |
Сяргей Дубавец | «Сіні карабель у блакітным моры плыве» | шорт-ліст |
Віктар Казько | «Час збіраць косці» | 1 месца |
Віктар Марціновіч | «Мова» | |
Пістончык | «Дэгенератыўны слоўнік» | |
Людміла Рублеўская | «Авантуры студыёзуса Вырвіча» | |
Юры Станкевіч | «Брамнік заўжды самотны» |
Пятая прэмія (2016)[правіць | правіць зыходнік]
18 лістапада 2015 быў абвешчаны пяты сезон прэміі.[14] У журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
6 чэрвеня 2016 быў абвешчаны лонг-ліст з 13 пазіцый.[15] 31 жніўня 2016 быў абвешчаны шорт-ліст, 12 кастрычніка — тройка пераможцаў.[16]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Андрэй Адамовіч | «Таўсьціла і лешч» | 3 месца |
Валянцін Акудовіч | «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» | шорт-ліст |
Сяргей Балахонаў | «Інфанта і аднарог» | |
Альгерд Бахарэвіч | «Белая муха, забойца мужчын» | 2 месца |
Аляксандр I. Бацкель | «Яблыневы маёнтак» | |
Адам Глобус | «Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы» | |
Зміцер Дзядзенка | «Гісторыі ў прыцемках» | |
Алесь Пашкевіч | «Рух» | шорт-ліст |
Марыя Роўда | «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» | |
Рома Свечнікаў | «Рома едзе. Кніга 2» | |
Таня Скарынкіна | «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» | шорт-ліст |
Кірыл Стаселька | «Дзіцячы маніфест» | |
Макс Шчур | «Завяршыць гештальт» | 1 месца |
Шостая прэмія (2017)[правіць | правіць зыходнік]
18 красавіка 2017 быў абвешчаны шосты сезон прэміі.[17] У журы ўвайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч і Ціхан Чарнякевіч.
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
14 жніўня 2017 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[18] 20 верасня — шорт-ліст з сямі пазіцый,[19] а 31 кастрычніка — тройка пераможцаў.[20]
Аўтар | Назва | Вынік |
---|---|---|
Сяргей Астравец | «Саргасава мора» | |
Зміцер Бартосік | «Быў у пана верабейка гаварушчы» | 1 месца |
Валер Гапееў | «Ноч цмока» | шорт-ліст |
Адам Глобус | «Зваротная перспектыва» | 3 месца |
Андрусь Горват | «Радзіва „Прудок“. Дзённік» | шорт-ліст |
Андрэй Дзічэнка | «Сонечны чалавек» | |
Зінаіда Дудзюк | «Лаза» | |
Сяргей Календа | «Падарожжа на край ложка» | шорт-ліст |
Паліна Качаткова | «Гняздо-2» | |
Людміла Рублеўская | «Дагератып» | 2 месца |
Уладзімір Садоўскі | «1813» | |
Аляксей Талстоў | «Апоўначы на сіялімскім мосце» | шорт-ліст |
Сёмая прэмія (2018)[правіць | правіць зыходнік]
5 мая 2018 быў абвешчаны склад журы сёмага сезона: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская і Ціхан Чарнякевіч.[21]
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
23 жніўня 2018 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[22] 4 верасня — шорт-ліст з з 6 пазіцый,[23] 11 кастрычніка — пераможцы.[24]
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Уладзімір Арлоў | «Танцы над горадам» | Мінск: Логвінаў | 1 месца |
Альгерд Бахарэвіч | «Сабакі Эўропы» | Мінск: Логвінаў | 2 месца |
Валер Гапееў | «Мая мілая ведзьма» | Мінск: Мастацкая літаратура | |
Адам Глобус | «Сям’я» | Мінск: Мастацкая літаратура | шорт-ліст |
Міхась Зізюк | «Планктон» | Мінск: Галіяфы | |
Зараслава Камінская | «Русалкі клічуць» | Мінск: Кнігазбор | |
Ганна Кандрацюк | «Па Прыпяці па Нобель» | Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» | |
Вінцэсь Мудроў | «Забойца анёла» | Мінск: Кнігазбор | 3 месца |
Ганна Севярынец | «Дзень Святога Патрыка» | Мінск: Рэгістр | |
Павел Севярынец | «Беларусалім» | Днепр: ФОП Серадняк Т. К. | шорт-ліст |
Анка Упала | «На заснежаны востраў» | Мінск: Янушкевіч | шорт-ліст |
Ксенія Шталенкова | «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах» | Мінск: Кнігазбор |
Восьмая прэмія (2019)[правіць | правіць зыходнік]
5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сезона: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец.[25] Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[26].
Лонг-ліст і вынікі[правіць | правіць зыходнік]
27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[27] 2 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый.[28] Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[29]
Аўтар | Назва | Выдавецтва | Вынік |
---|---|---|---|
Міхал Андрасюк | «Поўня» | Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» | 2 месца |
Алена Брава | «Садомская яблыня» | Мінск: Галіяфы | 3 месца |
Валер Гапееў | «Пазл» | Мінск: Галіяфы | |
Сяргей Дубавец | «Д’ябал запрэжаны ў плуг» | Вільня: Логвінаў | |
Сяргей Календа | «Часам панкі паміраюць» | Вільня: Логвінаў | Выбар Алексіевіч |
Віктар Марціновіч | «Ноч» | Мінск: Кнігазбор | |
Вінцэсь Мудроў | «Помнік літары Ў» | Мінск: Янушкевіч | |
Людміла Рублеўская | «Пантофля Мнемазіны» | Мінск: Янушкевіч | |
Ілля Сін | «Libido» | Мінск: Кнігазбор | 1 месца |
Андрэй Федарэнка | «Сузіральнік» | Мінск: Кнігазбор | |
Юлія Шарова | «Вяртанне Ліліт» | Мінск: Янушкевіч | шорт-ліст |
Сяргей Шупа | «Падарожжа ў БНР» | Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода | шорт-ліст |
Дзявятая прэмія (2020)[правіць | правіць зыходнік]
Цырымонія ўручэння прайшла 15 кастрычніка 2020 года. Галоўны прыз атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол»[30].
Дзясятая прэмія (2021)[правіць | правіць зыходнік]
У складзе журы прэміі працавалі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:[31]
- Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
- Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
- Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
- Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
- Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020
26 лістапада ў Варшаве абвясцілі лаўрэатаў прэміі за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2020 годзе[32]. Прэміяй Гедройца была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна атрымала і адмысловую прэмію «Еўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце. Другое месца творчая стыпендыя ў Доме творчасці на востраве Готланд — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтр». Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Цырымонія адбывалася ў Калоннай залі Варшаўскага ўніверсітэта.
Водгукі[правіць | правіць зыходнік]
У лютым 2012 года пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца . ПрайдзіСвет. Праверана 9 сакавіка 2012.
- ↑ Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: лонг-ліст . Новы Час. Праверана 9 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія (недаступная спасылка). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 21 ліпеня 2012.
- ↑ Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павел Касцюкевіч . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 9 сакавіка 2012.
- ↑ 5,0 5,1 Мікола Бугай Прэмію Гедройца атрымаў Касцюкевіч — за «Зборную» . Наша Ніва. Праверана 9 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ 6,0 6,1 Кацярына Радзюк Архіўная копія (недаступная спасылка). Вечерний Брест. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2012. Праверана 21 ліпеня 2012.
- ↑ Сяргей Пульша Архіўная копія (недаступная спасылка). БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 21 ліпеня 2012.
- ↑ Прэміяй імя Ежы Гедройца ўганараваныя Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус http://lit-bel.org/by/news/3595.html
- ↑ Глобус, Рублеўская, Дубавец і іншыя: аб’яўлены лонг-ліст прэміі Гедройца http://nashaniva.by/?c=ar&i=125467..
- ↑ http://euroradio.fm/abveshchany-short-list-premii-imya-ezhy-gedroyca
- ↑ http://news.tut.by/culture/401600.html Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ http://pen-centre.by/2014/10/22/premya-gedroyca-adkrysya-novy-sezon.html
- ↑ http://pen-centre.by/2015/03/30/zhury-vyznachyla-dog-sps-prem-gedroyca.html
- ↑ http://pen-centre.by/2015/11/18/novy-sezon-prem-gedroyca-adkryty.html
- ↑ http://pen-centre.by/2016/06/06/zhury-vyznachyla-dog-sps-prem-gedroyca.html
- ↑ http://pen-centre.by/2016/10/12/uruchanaya-premya-gedroyca-2016.html
- ↑ http://pen-centre.by/2017/04/18/abveshchany-pryem-zayavak-na-premyu-gedroyca.html
- ↑ https://pen-centre.by/2017/08/14/zhury-prem-gedroyca-2017-abvyashchae-long-lst.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/28746431.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/28826650.html
- ↑ https://pen-centre.by/2018/05/10/argkamtet-prem-mya-ezhy-gedroyca-abvyashchae-sklad-zhury.html
- ↑ https://pen-centre.by/2018/08/23/stala-vyadoma-hto-vaysho-u-dog-sps-prem-mya-ezhy-gedroyca.html
- ↑ https://pen-centre.by/2018/09/04/zhury-nazvala-fnalsta-prem-mya-ezhy-gedroyca-novy-konkurs.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/29538560.html
- ↑ https://pen-centre.by/2019/06/05/abveshchana-zhury-prjem-ezhy-gedrojca.html
- ↑ nashaniva.by
- ↑ https://pen-centre.by/2019/08/27/abveshchany-long-lst-prjem-gedrojca.html
- ↑ https://pen-centre.by/2019/09/02/zhury-abvjascla-short-lst-prem-gedrojca.html
- ↑ svaboda.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ pen-centre.by
- ↑ Радыё Свабода
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка прэміі
- «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019
- Павел Антипов. Премия Гедройца: как это (не) работает // journalby.com 4 лістапада 2017
- Шорт-ліст прэміі Гедройца адлюстроўвае стан сучаснай беларускай літаратуры, мяркуе Альгерд Бахарэвіч Архівавана 8 сакавіка 2012. // БелаПАН
- Задача прэміі імя Ежы Гедройца — дапамагчы беларускім пісьменнікам адважыцца пісаць па-беларуску Архівавана 17 сакавіка 2020. // БелаПАН
- Анатоль Івашчанка — пра фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца // Радыё Свабода
- Абвяшчаецца Другая літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца(недаступная спасылка)// Новы час
![]() |
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца на Вікісховішчы |
---|